Актывісты Майдана займаюць рэзідэнцыю ўкраінскага прэзідэнта ў Міжгор'і
Цяпер там знаходзіцца некалькі сотняў чалавек.
Яшчэ каля тысячы чалавек абкружылі рэзідэнцыю Віктара Януковіча па перыметры, інфармуе УНІАН. На тэрыторыю рэзідэнцыі пускаюць толькі па некалькі чалавек праз бакавы ўваход.
Раней сюды вольна прайшлі журналісты “5 канала”, ахова без перашкодаў прапусціла іх і нават правяла экскурсію. Ахоўнікі лічаць, што Януковіч не вернецца, бо нехта забраў асабістыя рэчы.
Між тым памочнік прэзідэнта Ганна Герман пацвердзіла, што кіраўнік Украіны цяпер знаходзіцца ў Харкаве. Ён мае намер сустрэцца з мясцовымі выбаршчыкамі і выступіць на тэлебачанні.