Албанія часова адмяніла візы для грамадзян Беларусі
А таксама і для грамадзян Расіі. Бязвізавы рэжым будзе існаваць да 1 лістапада.
Албанія часова адмяніла візы для грамадзян Беларусі, а таксама Расіі, Грузіі, Бахрэйна, Катара, Амана і Саудаўскай Аравіі. З 1 чэрвеня для іх уведзены бязвізавы рэжым. Ён будзе існаваць да 1 лістапада, інфармуе РІА "Новости".
Албанія не першы год ідзе на такі крок з мэтай прыцягнення ў краіну турыстаў. Летась бязвізавы рэжым існаваў з 25 траўня да 30 верасня.
Фота: Fotolia, Euro-Map.com