Алег Трусаў: Міліцыянты каля апазіцыі вывучылі беларускую мову
Кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў склаў для Еўрарадыё рэйтынг міністэрстваў і ведамстваў, дзе найлепш гавораць і пішуць па-беларуску. Як вядома, ТБМ актыўна кантактуе ў справе абароны роднай мовы з дзяржаўнымі органамі, таму выдатна ведае рэальны стан рэчаў.
Паводле словаў Трусава, прыкладна палова чыноўнікаў добра гаворыць па-беларуску. Найперш ён называе Міністэрства замежных спраў. На другое месца кіраўнік ТБМ паставіў МУС:
"Другое ведамства - гэта, вядома, Міністэрства ўнутраных спраў. Каля апазіцыі яны вывучылі мову і валодаюць ёй добра" (смяецца).
Міністэрствы культуры і адукацыі мусяць валодаць беларускай мовай "па абавязку", кажа Трусаў. У Міністэрстве інфармацыі ўсе намеснікі міністра могуць пры нагодзе выдатна гаварыць па-беларуску.
Што да перапіскі, дык выключна па-беларуску лісты Таварыства беларускай мовы атрымлівае з адміністрацыі прэзідэнта і Савета бяспекі.
Алег Трусаў: "Адміністрацыя прэзідэнта на ўсе мае лісты толькі па-беларуску адказвае. І Савет бяспекі таксама. Там у гэтым сэнсе поўны парадак. На якой мове напішаш, на такой і адкажуць".