Алексіевіч аб прэміі: Усё было справядліва, на гэта я не магу паўплываць
Намінантка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч віншуе пераможцу Эліс Мунро, хоць і не чытала яе твораў.
Святлана Алексіевіч: “Мне сказалі, я вельмі ўсцешана і віншую пераможцу. Гэта шчырая гульня і я стаўлюся да гэтага як нармальны чалавек. Ёсць рэчы, на ход падзеяў якіх ты не можаш паўплываць. Падчас усіх прэмій я не думаю пра гэта. Я ўспрымаю жыццё як яно ёсць”.
Святлана Алексіевіч паведаміла Еўрарадыё, што не сачыла за трансляцыяй уручэння Нобелеўскай прэміі, а пра вынікі пачула ад знаёмых.
Сёлета Нобелеўскую прэмію прысудзілі канадскай пісьменніцы Эліс Мунро. Хоць па версіі букмекерскай канторы Ladbrokes, беларуская пісьменніца выходзіла на першае месца за некалькі гадзінаў да абвяшчэння лаўрэата.
Фота — gazetaby.com