Алексіевіч пра Нобелеўскую прэмію міру: гэта была правільная спроба

Алесь Бяляцкі / Reuters
Алесь Бяляцкі / Reuters

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч станоўча ацэньвае рашэнне Нобелеўскага камітэта прысудзіць прэмію міру ў гэтым годзе прадстаўнікам Беларусі, Украіны і Расіі.

— Гэта была правільная спроба — даць шанц нашаму прымірэнню. Я паважаю ўсіх людзей, якія атрымалі прэмію міру. І толькі сустракаючыся і гледзячы ў вочы адно аднаму, мы можам знайсці выхад з гэтага тупіковага становішча, з гэтай пасткі, у якой мы апынуліся.

У гэтым годзе Нобелеўскі камітэт выбраў траіх лаўрэатаў прэміі міру. Імі сталі беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі, расійскі цэнтр "Мемарыял" і ўкраінскі Цэнтр грамадзянскіх свабод.

Гэтае рашэнне Камітэта выклікала хвалю крытыкі. Аднак Камітэт упэўнены, што лаўрэаты гэтага года "на працягу многіх гадоў прасоўвалі права крытыкаваць уладу і абараняць асноўныя правы грамадзян", "прыклалі выдатныя намаганні для дакументавання ваенных злачынстваў, парушэнняў правоў чалавека і злоўжывання ўладай. Разам яны дэманструюць значэнне грамадзянскай супольнасці для міру і дэмакратыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі