Алена Леўчанка згуляла першы матч за "Панацінаікас" (відэа)

Алена Леўчанка згуляла першы матч за "Панацінаікас" (відэа)

24 сакавіка Алена Леўчанка згуляла першы матч за афінскі "Панацінаікас". Каманда беларускай баскетбалісткі перамагла ў чэмпіянаце Грэцыі "Эсперыдэс Каліётэас" (64:46), а яна набрала 13 ачкоў, на яе рахунку яшчэ 8 падбораў. І гэта пры тым, што Леўчанка не гуляла 2 гады! Цэнтравая была на пляцоўцы амаль паўгадзіны гульні.

За "Панацінаікас" Алена Леўчанка выступае пад 20-м нумарам. Гэта даніна павагі 2020 году, калі "мы сталі нацыяй і аб'ядналіся". "У знак салідарнасці з маім беларускім народам і з усімі зняволенымі, якія цяпер знаходзяцца ў турмах, з тымі, хто працягвае змагацца за свабоду — я з вамі, а вы са мной", — піша баскетбалістка.

Леўчанка адкрыта падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі, удзельнічала ў іх. Восенню адсядзела за кратамі 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі