Алеся Бяляцкага ў Генуі зрабілі роўным Валенсе і Гарбачову

Муніцыпалітэт гораду Генуя надаў старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму ганаровае грамадзянства. Італьянская грамадскасць такім чынам выказала сваю занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, у прыватнасці, наяўнасцю смяротнага пакарання, абмежаваннем свабоды СМІ, грамадзянскіх і палітычных правоў, і падтрымку беларускім праваабаронцам. Ганаровае грамадзянства Генуі надаецца аднаму чалавеку на год. Гэтага статусу ў розныя гады ўдастойваліся такія вядомыя ва ўсім свеце асобы, як экс-прэзідэнт Польшчы, лаурэат Нобелеўскай прэміі свету Лех Валенса (1990), экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў (1996), двойчы прэм’ер-міністр, прэзідэнт Ізраіля лаурэат Нобелеўскай прэміі свету Шымон Пэрэс (1998). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі