Алімпійская паходня ўпершыню патрапіла ў космас (фота, відэа)
Алімпійскі агонь пранеслі па ўсіх унутраных памяшканнях Міжнароднай касмічнай станцыі.
Пасля гэтага расійскія касманаўты Алег Котаў і Сяргей Разанскі вынеслі паходню ў адкрыты космас.
Як паведамляе РІА "Новости", на МКС паходню прывезлі на караблі "Саюз ТМА-11М". Дзеля бяспекі яна не была запаленая. Унутры станцыі адбыўся своеасаблівы этап алімпійскай эстафеты. Паходню патрымаў у руках кожны член экіпажу.
Паходня, якая пабывала ў космасе, вернецца на Зямлю 11 лістапада. Яе перададуць прадстаўнікам аргкамітэта Алімпійскіх гульняў у Сочы.
Фота — Роскосмос