“Алкаголікі і наркаманы”: чым жыве багемная тусоўка на Акрэсціна?

“Алкаголікі і наркаманы”: чым жыве багемная тусоўка на Акрэсціна?

Пратэсты ў Беларусі цягнуцца ўжо 50 дзён. І штодня з’яўляюцца ўсё новыя і новыя паведамленні пра затрыманні. Затрымліваюць удзельнікаў акцый пратэсту і выпадковых мінакоў, журналістаў, што на тых акцыях працуюць, і музыкаў, якія граюць “дваровыя канцэрты” падчас вечаровых сустрэч суседзяў ля сваіх дамоў. Карацей, мы жывём у часы, калі ў аўтазаку, а потым у ізалятары можа апынуцца практычна любы чалавек.


Пры якіх акалічнасцях і за што былі затрыманыя музыкант Ангус і фатограф Васюковіч? Каго больш у ізалятары: так званых ці сапраўдных “наркаманаў і алкаголікаў”? Як да “палітычных” ставяцца супрацоўнікі ізалятараў?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць фронтмен гурта “Тарнада” Ангус і фатограф Аляксандр Васюковіч.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі