Аляксандр Бяганскі: Такія буры, як 13 ліпеня, сёлета яшчэ могуць паўтарыцца
Журналісты Еўрарадыё Віталь Зыблюк і Кірыл Прапляска пагутарылі з начальнікам аддзелу метэаралагічных прагнозаў Белгідраметцэнтра Аляксандрам Бяганскім.
Слухаць размову цалкам:
10 найцікавейшых цытат з размовы:
— Такія навальніцы, як 13 ліпеня, часам здараюцца ў Беларусі. Да канца лета яны могуць і паўтарыцца.
— Гэтая бура была прадказаная сіноптыкамі за суткі. І з боку вышэйшага кіраўніцтва з гэтай нагоды нараканняў на метэаролагаў не было.
— Навальніца 13 ліпеня не трапляе пад крытэрыі чырвонага ўзроўню небяспекі.
— Гэтай навальніцы не далі імя, бо гэта быў “атмасферны фронт”, а імёны даюць толькі цыклонам і антыцыклонам.
— У Еўропе цыклонам імёны дае Свабодны ўніверсітэт Берліна. І кожны за грошы можа прапанаваць імя гэтым атмасферным віхрам.
— Паспяховасць прагнозаў у беларускіх сіноптыкаў вышэй за 95%.
— У Беларусі не стала болей тарнада і ўраганаў, проста насельніцтва стала больш здымаць іх на відэа.
— Клімат у нашай краіне становіцца больш паўднёвым. Узімку фіксуецца меней дзён з вялікімі маразамі. Летась па ўсёй краіне ўлетку дзён з тэмпературай вышэй за 30 градусаў было болей, чым у пазамінулым годзе.
— Пацяпленне клімату можа прывесці да таго, што такіх навальніцаў, як 13 ліпеня, будзе болей.
— Рэшта ліпеня прагназуецца цяплейшай за норму.