Дажджліва і ветрана. Надвор'е ў Беларусі 14 кастрычніка
У Мінску пахмурна
У панядзелак, 14 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна, дажджліва і ветрана. Уночы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман.
Асабліва моцны, парывісты вецер чакаецца па паўднёвым захадзе краіны раніцай і ўдзень.
Тэмпература паветра ўночы складзе ад 2 да 8 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +7..+12 градусаў. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Мінску 14 кастрычніка будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часам пройдуць дажджы.
Удзень тэмпература паветра ў сталіцы складзе +8…+10°C. Уночы апусціцца да 4 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.