Аляксандр Глеб можа не згуляць з "Астан Вілай"
Беларускі паўабаронца "Бірмінгема" Аляксандр Глеб атрымаў траўму ў матчы 9-га тура чэмпіянату Англіі з "Блэкпулам" (2:0). Як паведамляе "Прессбол", футбаліст быў заменены з-за боляў у калене. 25 кастрычніка Глеб праходзіць паглыбленае медыцынскае абследаванне. Пасля яго стане зразумелая ступень пашкоджання. Пакуль не вядома, ці зможа Глеб прыняць удзел у наступным матчы сваёй каманды з "Астан Вілай", які адбудзецца 31 кастрычніка.