Аляксандр Глеб раіць правесці ў Беларусі чэмпіянат свету па футболе
У Беларусі варта правесці чэмпіянат свету па футболе. Пра гэта футбаліст Аляксандр Глеб заявіў у інтэрв'ю ў праграме "У людзях", якое выйшла на тэлеканале СТВ.
Глеб патлумачыў сэнс сваёй прапановы наступным чынам: "Гэта самая лепшая будзе папулярызацыя футбола. Гэта падштурхне да таго, каб пабудаваць нармальныя стадыёны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.