Аляксандр Кулінковіч раздаваў аўтографы каля мінскага клуба “Фартуна”

Аляксандр Кулінковіч увечары 14 лістапада раздаваў аўтографы каля мінскага клуба “Фартуна”.  Нагадаем, сёння мінскія ўлады забаранілі канцэрт Нейра Дзюбеля ў згаданым клубе. Пра гэта стала вядома літаральна за гадзіну да пачатку прэзентацыі новага альбома гурта.

Больш за сотню прыхільнікаў творчасці Кулінковіча не разыходзіліся, яны стаялі на вуліцы каля клуба і слухалі запісы песняў з новага альбома. Пасля яны фатаграфаваліся са спеваком, бралі ў яго аўтографы.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі