Аляксандр Лукашэнка абмяняўся падарункамі з мітрапалітам Паўлам

Разам з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Лукашэнка запаліў калядную свечку ў прыбудове ў гонар Яна Хрысціцеля.



З нагоды свята Нараджэння Хрыстова яны таксама абмяняліся падарункамі, інфармуе БЕЛТА. Лукашэнка падарыў мітрапаліту сервіз з выявамі Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. А кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы падарыў у адказ факсімільную копію старажытнага Евангелля.



Выхаванцы нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыходу віталі кіраўніка дзяржавы вершамі. Аляксандр Лукашэнка таксама паслухаў калядныя спевы ў выкананні мужчынскага хору гэтага прыходу. Потым Лукашэнка з мітрапалітам Паўлам працягнулі размову за гарбатай.



Перад наведваннем храма Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем усклаў кветкі да помніка Патрыярху Алексію II.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі