Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць забойцу гомельскай студэнткі

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", 3 лістапада стала вядома, што гамельчуку Аляксандру Грунову адмоўлена ў памілаванні, якое ён пісаў на імя кіраўніка дзяржавы. Такім чынам, усе працэсуальныя дзеянні па абскарджанні смяротнага прысуду выкарыстаныя.

Бліжэйшымі днямі адвакат Грунова збіраецца наведаць свайго падабароннага, якога трымаюць у камеры смяротнікаў мінскай турмы на вуліцы Валадарскага. 

Нагадаем, што Грунова прызналі вінаватым у забойстве гомельскай студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай. Дзяўчына загінула ў верасні 2012 года. забойцы нанёс ёй больш за 100 нажавых раненняў. Дарэчы, гэтае забойства Груноў здзейсніў праз год пасля таго, як адбыў пакаранне за папярэдняе злачынства. Тады ён так жорстка збіў сужыцеля сваёй маці, што той ад пабояў сканаў.  
 
Фота — gp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі