Аляксандр Лукашэнка сёлета наведае Казахстан

Пра гэта паведаміў віцэ-міністр замежных спраў Казахстана Кайрат Сарыбай.



На брыфінгу ў Астане ён адзначыў: "У Казахстане мы плануем прымаць з дзяржаўным візітам старшыню КНР, прэзідэнта Інданэзіі, таксама адбудзецца афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі", інфармуе "Интерфакс-Запад".
 

Адзначым, што прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў плануе наведаць Беларусь ў кастрычніку. Ён возьме ўдзел у паседжаннях Савета кіраўнікоў краін СНД і Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі