Аляксандр Лукашэнка наведае жодзінскі "БелАЗ"
Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Як адзначае БЕЛТА, Лукашэнка азнаёміцца з арганізацыйна-тэхналагічнай структурай прадпрыемства, яго вытворчым, фінансава-эканамічным станам і перспектывамі развіцця. Кіраўніку дзяржавы паведамяць пра інавацыйныя праекты, якія рэалізуюцца ў прамысловасці, і меркаваным эфекце ад ажыццяўлення.
Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці цэха вытворчасці звышцяжкіх машын. Ён азнаёміцца з тэхналагічным працэсам вытворчасці самазвалаў абліва вялікай грузападымальнасці, а таксама з выставай новых узораў сучаснай кар'ернай тэхнікі, якая выпускаецца на "БелАЗе". Запланавана таксама прэзентацыя кар'ернага самазвала грузападымальнасцю 450 т.
Фота — govorim.by