Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе прэс-канферэнцыю


Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў панядзелак, 21 кастрычніка. Справаздача з яе запланаваная ў праграмах тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" (пачатак а 21-й гадзіне). Мяркуецца, што гэта будзе трохгадзіннае мерапрыемства. Жывой трансляцыі з прэс-канферэнцыі не будзе, распавялі Еўрарадыё ў прэс-службе Лукашэнкі.

Сярод прысутных на сённяшняй прэс-канферэнцыі  — расійскія "Известия", "РИА Новости", тэлерадыёкампанія "Мір", Нацыянальныя інфармагенцтвы і тэлекампаніі, будуць прысутнічаць кіраўнікі ўсіх трох тэлеканалаў беларускай медыяпрасторы, галоўныя рэдактары найбуйнейшых выданняў, інфармуе Першы тэлеканал.



Нагадаем, 11 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі прадстаўнікам расійскіх рэгіянальных СМІ. Яна працягвалася пяць з паловай гадзінаў.
 
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі