Аляксандр Лукашэнка схадзіў на выпускны да малодшага сына (фота, відэа)
Мікалай Лукашэнка закончыў чацвёрты клас.
Кіраўнік краіны 31 траўня наведаў выпускны вечар ў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе пад Мінскам. Тут навучаецца малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі — Мікалай. Сёлета ён скончыў чацвёрты клас.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, за дзіцячым канцэртам з залы назіралі ўсхваляваныя бацькі, у тым ліку і Аляксандр Лукашэнка з сям'ёй.
Да першага ў сваім жыцці выпускнога дзеці падрыхтавалі прадстаўленне пад назвай "З мінулага ў сучаснасць і будучыню". Яго першую частку яны прысвяцілі 70-годдзю Перамогі. Акрамя таго, чацвёртакласнікі паказалі казку на англійскай мове, гралі на музычных інструментах, дэманстравалі гімнастыку, песні, беларускія народныя танцы і першы сапраўдны школьны вальс.