Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з украінскім прэм'ерам
Мікалай Азараў сёння наведвае нашу краіну з аднадзённым афіцыйным візітам.
У Мінску пройдзе сустрэча прэм'ер-міністра Украіны не толькі з кіраўніком дзяржавы, але і з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам.
Як інфармуе "Интерфакс-Запад", у рамках візіта плануецца падпісаць план дзеянняў па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве на 2014-2018 гады.
Увечары 7 кастрычніка Мікалай Азараў вернецца ў Кіеў.
Фота — ria.ru