Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам "Раснафты" Ігарам Сечыным (відэа)
Расійская кампанія захавае аб'ёмы паставак нафты ў Беларусь. Пра гэта падчас сустрэчы заявіў Сечын.
Паводле яго слоў, "Раснафта" збіраецца развіваць супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі "па ўсіх напрамках".
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ігару Сечыну за праяўленую прынцыповасць у пытаннях абавязацельстваў расійскага боку па пастаўках нафты на беларускія прадпрыемствы. "Бо зноў жа, шчыра скажу, я даручыў першаму віцэ-прэм’еру Уладзіміру Сямашку заключыць дамовы па пастаўках нафты з сусветнага рынку па сусветных цэнах, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Дзявацца было няма куды, бо завод жа не спыніш, гэта велізарны ўрон. Таму ваша заява была дарэчы. І я даручаў ураду, "Белнафтахіму" абавязкова прапрацаваць пытанні па пастаўках вашай нафты на перапрацоўку на нашыя заводы. Я думаю, мы дамовімся".
Фота — БЕЛТА