Аляксандр Лукашэнка сёння закладзе пасланне будучым пакаленням
Кіраўнік Беларусі ў аўторак паўдзельнічае ў цырымоніі пачатку будаўніцтва жылога комплексу для навуковай і творчай інтэлігенцыі "Магістр".
У адпаведнасці з канцэпцыяй, комплекс па вуліцы Францішка Скарыны ў Мінску будзе ўключаць 9 жылых дамоў арэнднага тыпу на 2200 кватэр, аб'екты сацыяльна-культурнага прызначэння, блог гандлёвага і бытавога абслугоўвання, аўтастаянкі. Арэнднае жыллё змогуць атрымаць навукоўцы, выкладчыкі, дзеячы культуры, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.
Як паведамляе БЕЛТА, плануецца, што Аляксандр Лукашэнка закладзе памятную капсулу з пасланнем будучым пакаленням.