Аляксандр Лукашэнка: Ушчыльняйцеся, скарачайцеся, эканомце!

Аляксандр Лукашэнка: Ушчыльняйцеся, скарачайцеся, эканомце!

12 траўня Аляксандр Лукашэнка прымаў рашэнні па кадравых пытаннях ды выказаўся пра неабходнасць выкананання задачаў па павышэнні жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Ён адзначыў, што па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі цэны, заробкі і занятасць насельніцтва. “Калі мы не вырашым у гэтым годзе праблему з узроўнем зарплаты, нам будзе немагчыма працаваць у будучыні. Нас людзі ўвогуле не зразумеюць”, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Беларускі лідар у чарговы раз выказаўся наконт таго, якім чынам можна дасягнуць вырашэння сацыяльных пытанняў. “Ушчыльняйцеся, скарачайцеся, эканомце, але за кошт эканоміі, прадукцыйнасці працы мы павінны людзям даць нармальную зарплату”, — кажа Аляксандр Лукашэнка. Ён удакладняе: “Дапамагчы ім зарабіць”. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пытанні цэн, заробкаў і занятасці будуць пастаянна пад яго кантролем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі