Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму мігрантаў

Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму мігрантаў

Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму мігрантаў. 9 траўня ён паўдзельнічаў у святкаванні Дня Перамогі ў Мінску, выступіў з прамовай, а пасля адказаў на пытанні журналістаў.

“Вельмі важна, з якім настроем і адкуль едзе чалавек, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Да нас прыехалі ўкраінцы. Яны прыехалі па прычыне таго, што мы разварушылі іх дом? Не. Яны прыехалі, каб выратавацца самім і выратаваць свае сем’і”. У Еўропе ж сітуацыя іншая, кажа кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, мігранты едуць туды з Бліжняга Усходу ці Афрыкі зусім з іншымі думкамі. Ён згадаў Туніс, які “перакулілі”, “пачалі бамбаваць, разбілі, пераварушылі — “дэмакратыю” прынеслі”. Пасля былі іншыя краіны, і з іх у Еўропу хлынулі людзі. І калі адныя шукалі працу, дык іншыя хацелі адпомсціць, пачаў развівацца тэрарызм, кажа Аляксандр Лукашэнка.

“І як іх прынялі: рэзервацыі, асобныя паселішчы. Яны стварылі свае анклавы там з гэтым настроем”, — кажа беларускі лідар.

Ён адзначыў, што якраз у гэтым розніца сітуацыі з мігрантамі ў Беларусі і краінах Еўрасаюза. ”Трэба быць больш уважлівымі, больш добрымі да людзей, тады дабрыню атрымаеш і ты”, — сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі