Аляксандр Лукашэнка зноў стаў дзядулем
У старэйшага сына Віктара і яго жонкі Ліліі нарадзілася чацвёртае дзіця — сын Яраслаў.
Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", хлопчык нарадзіўся 21 жніўня. Сям'я Віктара Лукашэнкі стала шматдзетнай чатары гады таму, калі нарадзілася дачка Валерыя. Раней з'явіліся на свет Вікторыя (ёй ужо 15 гадоў) і Аляксандр.
Віктару Лукашэнку 37 гадоў, ён працуе памочнікам кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бяспецы.
Нагадаем, у сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя растуць дзве дачкі. Днямі Аляксандру Лукашэнку споўніцца 59 гадоў.
Фота — ctv.by