Аляксандра Герасіменя заявіла, што працягне спартыўную кар'еру
Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіла, што працягне спартыўную кар'еру. Уладальніца бронзавага медаля Рыа ў плаванні на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем пакуль не думае пра мацярынства, як яе сяброўкі Дар'я Домрачава і Вікторыя Азаранка. У яе планах — удзел у чэмпіянаце свету ў Канадзе.
Але цяпер Герасіменя думае пра хутчэйшае вяртанне дахаты, яна хоча забыць пра спартыўную дыету і адпачыць.