Аляксей Протас — у хакейным мінскім "Дынама"
Аляксей Протас — у хакейным мінскім "Дынама". З ім дасягнута дамоўленасць аб пераходзе, паведамляе клубная прэс-служба. Протаса называюць адным з самых таленавітых беларускіх хакеістаў новага пакалення.
Аляксею Протасу 19 гадоў. Пасля нацыянальнага чэмпіянату форвард паспеў пагуляць за акіянам. Спачатку быў у "Прынс-Альберт Райдэрс" (WHL), 40(11+29) ачкоў у 60 матчах рэгулярнага першынства, 22(12+10) ачкі ў плэй-оф. На драфце-2019 беларуса выбраў "Вашынгтон Кэпіталз" пад агульным 91-м нумарам. Але з НХЛ яго адправілі "набірацца досведу" назад у "Прынс-Альберт". І ў новым сезоне было 80(31+49) ачкоў у 58 матчах!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.