Амаль 2000 беларусаў падпісаліся пад петыцыяй за спыненне авіязносін з Кітаем
У інтэрнэце актывісты прапаноўваюць беларусам падпісвацца пад петыцыямі з заклікамі “Забараніць ўезд ўсім замежнікам з тэрыторыі Кітая” і “Прыпыніць бязвізавы ўезд у Беларусь жыхарам КНР”. Маўляў, гэта дапаможа спыніць распаўсюд каранавіруса.
Пад адной з такіх петыцый на сайце petitions.by ужо падпісаліся 1871 чалавек. Калі ўлічваць, што ў краіне жыве 9 міліонаў 413 тысяч 446 чалавек, можа падацца, што лічба не такая вялікая. Але не звярнуць на яе ўвагу нельга, улічваючы, што на ўзроўні чыноўнікаў у Беларусі і Кітая вялікае сяброўства. Мы адпраўляем у КНР гуманітарную дапамогу, а на Нацыянальнай бібліятэцы пускаем бягучы радок у падтрымку жыхароў Кітая.
Тым часам, па інфармацыі Дзяржаўнага камітэта па пытаннях аховы здароўя КНР, колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі дасягнула 2442. Выпадкі заражэння выяўлены яшчэ ў 27 краінах, у тым ліку ў суседняй Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.