Аматары купацца ў мінскіх фантанах рызыкуюць схапіць інфекцыю

Вада ў фантанах Мінску не прызначаная для купання ці выкарыстання ў гігіенічных мэтах. Таму няма гарантыяў таго, што яна бяспечная для здароўя, заявіла ў інтэрв’ю агенцтву “Мінск-Навіны” галоўны тэрапэўт Камітэту аховы здароўя Мінгарвыканкама Алена Філіпава. Калі ж чалавек усё ж хоча ахаладзіцца ў фантане, яму, прынамсі, не варта мыць у гэтай вадзе твар, тлумачыць спецыяліст. Так павялічваецца рызыка схапіць розныя інфекцыі. Мыць у фантанах садавіну і гародніны, а пагатоў піць такую ваду таксама нельга.
 
Вельмі шмат, аднак, залежыць ад таго, з якіх крыніцаў паступае вада ў той ці іншы фантан. Напрыклад, два фантаны ў Ленінскім раёне (адзін у Аляксандраўскім скверы, а другі — ля будынку раённай адміністрацыі, што на Маякоўскага), напаўняюцца вадой з артэзіянскіх крыніцаў і праз вадаправод. А вось у фантане каля Нацыянальнай бібліятэкі вада са Сляпянскай воднай сістэмы, у якой забаронена купацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі