Амбасада Балгарыі ў Беларусі пачне прымаць дакументы на візы з 15 красавіка

Сцяг Балгарыі 

Сцяг Балгарыі  / pixabay.com

Амбасада Балгарыі ў Беларусі пачне прымаць дакументы на візы з 15 красавіка, пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце дыппрадстаўніцтва. Раней паведамлялася, што прыём дакументаў пачнецца ўжо 1 красавіка.

З 15 красавіка дакументы будуць прымаць у візавым цэнтры VFS Global у Мінску. У іншых візавых цэнтрах VFS Global на тэрыторыі Беларусі дакументы можна будзе падаць з 1 траўня.

Нагадаем, Балгарыя і Румынія часткова ўвайшлі ў шэнгенскую зону. У ноч на нядзелю, 31 сакавіка, быў адменены памежны кантроль у аэрапортах і ў марскіх партах. Пры гэтым памежкантроль на сухапутных межах гэтых краін пакуль вырашана захаваць. Супраць паўнавартаснага далучэння Румыніі і Балгарыі да шэнгенскай зоны выступіла Аўстрыя. Яна баіцца прытоку ўцекачоў. Але ў Бухарэсце і Сафіі спадзяюцца, што рашэнне пра адмену памежкантролю і на сухапутных межах будзе прынятае да канца года.

Да таго ж, Румынія абвясціла, што гатовая выдаваць шэнгенскія візы беларусам і іншым грамадзянам трэціх краін з 31 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі