Амбасада ЗША — пра абмежаванне доступу ў Беларусі да сайта "Голас"

Амбасада ЗША — пра абмежаванне доступу ў Беларусі да сайта "Голас"

Амбасада ЗША ў Беларусі пракаментавала ў Twitter абмежаванне доступу ў Беларусі да сайта "Голас". Напярэдадні Святлана Ціханоўская прапанавала грамадзянам Беларусі паўдзельнічаць у агульнанацыянальным галасаванні — адказаць на пытанне, ці падтрымліваюць яны патрабаванне "мірнага вырашэння крызісу ў краіне шляхам перамоваў" пры міжнародным пасярэдніцтве. За суткі прагаласавалі 500 тысяч чалавек. І тут узніклі праблемы з доступам.

"Складана асэнсаваць: улады заяўляюць, пратэстуючых — малюсенькая меншасць, але баяцца намаганняў, якія паказваюць на адваротнае, — адзначае прэс-служба амерыканскай амбасады. — Доступ да апытання [на платформе "Голас"] пра перамовы з уладамі пры міжнародным пасярэдніцтве заблакаваны сёння, калі 450.000 беларусаў сказалі "за" менш чым за 24 гадзіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі