Амбасада ЗША ў Беларусі асудзіла пераслед і затрыманне журналістаў
Заява амбасады ЗША ў Беларусі аб неабходнасці спыніць пераслед і затрыманне журналістаў і блакаванне доступу ў інтэрнэт
Амбасада ЗША ў Беларусі асудзіла пераслед і затрыманне журналістаў у нашай краіне:
"Мы занепакоеныя пераследам журналістаў, блакаваннем незалежных СМІ і апазіцыйных вэб-сайтаў, перыядычнымі адключэннямі інтэрнэту і адвольнымі затрыманнямі мірных грамадзян, якія рэалізуюць свае правы на свабоду сходаў і слова".
Амбасада ЗША заклікала ўрад Беларусі праявіць стрыманасць. Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць да неадкладнага вызвалення несправядліва затрыманых і высвятленню лёсу зьніклых без вестак.
"Мы падтрымліваем беларускі народ у яго імкненні да дэмакратычнай, квітнеючай будучыні і падтрымліваем яго заклік да ўрада Беларусі правесці дэмакратычныя рэформы і паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды. Мы прытрымліваемся нашага доўгатэрміновага абавязацельства падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, а таксама імкнення беларускага народа выбіраць сваіх лідэраў і выбіраць свой уласны шлях без знешняга ўмяшання ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.