Амбасада ЗША: УНС не садзейнічае развязанню палітычнага крызісу ў Беларусі

Амбасада ЗША: УНС не садзейнічае развязанню палітычнага крызісу ў Беларусі

"Усебеларускі народны сход" ніяк не дапамагае развязаць палітычны крызіс у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве амбасады ЗША ад 11 лютага.

"Гэты "Усебеларускі народны сход" не з'яўляецца інклюзіўнай пляцоўкай, якая сапраўды прадстаўляе меркаванні беларускага грамадства, і таму ён не садзейнічае вырашэнню цяперашняга палітычнага крызісу ў краіне", — падкрэсліваюць амерыканскія дыпламаты. 

Яны згадваюць, што лідары і актывісты пратэстаў трапіл ў турмы, або вымушаныя з'ехаць за мяжу. Яны не прадстаўленыя на сходзе, дзе нібыта плануюць абмяркоўваць будучыню краіны

"Палітычныя зняволеныя, тыя, хто знаходзяцца ў выгнанні, а таксама каля 30 000 чалавек, якія прайшлі праз арышты са жніўня 2020 года, заслугоўваюць права голасу ў вызначэнні будучага сваёй краіны шляхам сапраўднага, інклюзіўнага дыялогу і праз свабодныя і справядлівыя выбары", — адзначаецца ў заяве.

На думку амерыканскіх дыпламатаў, дарожная мапа выйсця з крызісу даецца ў дакладзе ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ. "Злучаныя Штаты заклікаюць рэжым прыняць прапанову Старшынёўства АБСЕ аб садзейнічанні сапраўднаму, інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялогу. Прыняцце і выкананне рэкамендацый у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ магло б дазволіць Беларусі стаць на шлях палітычнага прымірэння, стабільнасці і дэмакратычнага прагрэсу", — сцвярджаецца ў дакуменце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі