За падтрымку вайны РФ супраць Украіны пад санкцыі ЗША трапілі кампаніі з РБ
![Сяргей Тыцык расказвае пра сваю кампанію на міжнародным навукова-практычным форуме, 2023 год](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/tycyk.jpg.webp?itok=cAs885SW)
Сяргей Тыцык расказвае пра сваю кампанію на міжнародным навукова-практычным форуме, 2023 год / bgaa.by
ЗША ўвялі санкцыі супраць соцень фізічных асоб і кампаній з Беларусі, Расіі, КНР, Турцыі і іншых краін за падтрымку вайны РФ супраць Украіны. У "чорны спіс" за падтрымку расійскага ВПК трапілі "Беларусьгуматэхніка" і яго выканаўчы дырэктар Алег Шпакаў, а таксама камерцыйны дырэктар Дзмітрый Манько, "КВАНД ИС" і яго дырэктар Сяргей Тыцык, "БАЗтьюб" і дырэктар Алена Пераселяк, "Завод СВТ" і дырэктар Валянцін Міклашэвіч, "Тэхналіт" і яго дырэктар Аляксандр Бадзяка.
Вядома, што кампанія Тыцыка — распрацоўшчык беспілотных тэхналогій. У Мінфіне ЗША адзначаюць, што беспілотныя тэхналогіі ад яе атрымала расійскае абароннае ведамства.
"Завод СВТ" — распрацоўшчык і вытворца электронных прылад, "БАЗтьюб" — вытворца гідрацыліндраў, труб, "Тэхналіт" — спецыялізаваны завод па вытворчасці камплектуючых і запасных частак да спецтэхнікі.
12 чэрвеня Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вашынгтоне з дарадцам па нацыянальнай бяспецы ЗША Джэйкам Саліванам. Гаворка ішла пра ўзмацненне ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.
![За падтрымку вайны РФ супраць Украіны пад санкцыі ЗША трапілі кампаніі з РБ](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/123_25.jpg.webp?itok=Ithp72RQ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.