Амбасада ЗША заклікае неадкладна вызваліць журналістак Андрэеву і Чульцову

Амбасада ЗША заклікае неадкладна вызваліць журналістак Андрэеву і Чульцову

Амбасада ЗША заклікае ўлады Беларусі "неадкладна і безумоўна" вызваліць журналістак тэлеканала "Белсат" Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову. Абедзьве былі затрыманы ў лістападзе 2020-га, калі вялі стрым з "Плошчы Перамен" у Мінску, іх вінавацяць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Суд пачнецца 9 лютага. Адвакат упэўнены ў невінаватасці журналістак.

"Злучаныя Штаты, краіны-партнёры і праваабарончыя арганізацыі па ўсім свеце лічаць гэтыя абвінавачванні абуральнымі, гаворыцца ў заяве амерыканскай амбасады. — Журналісткі асвятлялі развіццё падзей для беларускага народа".

ЗША заклікаюць улады Беларусі "спыніць пераслед журналістаў, якія робяць сваю працу".

"Дадзеная справа супраць журналістак з’яўляецца адным з мноства прыкладаў, якія дэманструюць працяг палітычна матываваных маніпуляцый законам з боку ўладаў дзеля таго, каб прымусіць СМІ змоўкнуць, — заяўляе амбасада Злучаных Штатаў. — Моцныя і незалежныя СМІ, доступ да інфармацыі з’яўляюцца неабходнай умовай вяршэнства закону і надзвычай важныя для паспяховасці адкрытага, сучаснага грамадства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі