Амбасадар Літвы: галоўнае, каб да пуску БелАЭС была гарантаваная бяспека

Амбасадар Літвы: галоўнае, каб да пуску БелАЭС была гарантаваная бяспека

"Галоўнае для нас пытанне — каб да пуску БелАЭС былі ўвасобленыя ў жыццё асноўныя рэкамендацыі па бяспецы. Гэта важна не толькі для Літвы, для Вільні, але найперш для саміх беларусаў", — заявіў амбасадар Літвы Андрус Пулокас у эфіры Еўрарадыё. 

Пытанне запуску Беларускай АЭС — адно з самых складаных у адносінах Беларусі і Літвы. Афіцыйная Вільня найбольш актыўна пратэстуе супраць АЭС у Астраўцы, лічачы яе небяспечнай. 

"За апошні час былі пераважна маналогі не толькі Літвы і Беларусі, але і Беларусі і Еўрасаюза. Бакі не чулі адзін аднаго... Апошні візіт нашага міністра паказаў, што бакі згодныя супрацоўнічаць у гэтай сферы", — адзначыў літоўскі дыпламат. (Маецца на ўвазе нядаўні візіт міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса ў Беларусь.)

Раней з'яўлялася інфармацыя, быццам у сувязі з будаўніцтвам БелАЭС Літва блакуе падпісанне Прыярытэтаў партнёрства Беларусі і ЕС. 

"Няма блакавання з боку Літвы — гэта патрабаванні ядзернай бяспекі з боку Еўрасаюза. Ёсць вынікі стрэс-тэстаў на АЭС — значыць, трэба выконваць, забяспечваць бяспеку", — адказаў на гэта Пулокас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі