Амерыканская кампанія хоча зрабіць бясплатны інтэрнэт для ўсіх зямлян

Яго спецыялісты абяцаюць, што дзякуючы сетцы Outernet ужо праз год любы карыстальнік зможа з любога месца на Зямлі, у любы час атрымаць паўнавартасны доступ да ўсіх рэсурсаў інтэрнэта. І пры гэтым людзям не трэба будзе думаць пра аплату трафіка.



У планах кампаніі запуск на вышыню ў 200 кіламетраў міні-спадарожнікаў, якія будуць атрымліваць дадзеныя з наземнай станцыі і трансляваць іх па ўсім свеце з дапамогай Wi-Fi. На студзень 2015-га запланаваны запуск і тэставанне групы спадарожнікаў, а ў чэрвені сетка Outernet мусіць запрацаваць.



Ініцыятары праекта падкрэсліваюць, што яны хочуць прадэманстраваць усім: інтэрнэт здольны абыйсці цэнзуру, захаваць ананімнасць, даць доступ да бясплатнай інфармацыі для ўсіх жыхароў нашай планеты.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі