Амерыканскі эксперт: канфлікт ЗША і Расіі можа пачацца ва Украіне ці ў Беларусі

Амерыканскі эксперт: канфлікт ЗША і Расіі можа пачацца ва Украіне ці ў Беларусі

Калі ўзброены канфлікт ЗША і Расіі сапраўды адбудзецца, то не ў Сірыі, а ў Еўропе. Такое меркаванне выказаў ганаровы прафесар Калумбійскага ўніверсітэта Роберт Легвальд, удзельнік Люксембургскага форуму па прадухіленні ядзернай катастрофы. Ён лічыць, што ў 2014 годзе, з канфлікту ва Украіне, пачалася новая халодная вайна, якая істотна адрозніваецца ад той, якую вялі Злучаныя Штаты і СССР. Напрыклад, цяпер бакі больш актыўна выкарыстоўваюць эканамічныя меры для ціску адзін на аднаго.

Легвальд лічыць, што эскалацыя можа адбыцца "у межах Украіны, альбо здарыцца новы крызіс, напрыклад, у Беларусі ці ў адным з іншых рэгіёнаў паміж NATO і Расіяй". І каб пазбегуць гэтага, Вашынгтон і Масква мусяць значна павялічыць узровень даверу, лічыць Роберт Легвальд. А пакуль "мы замарожаны ў новай халоднай вайне", адзначае ганаровы прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, інфармуе ria.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі