Амерыканскі сурок прадказаў доўгую зіму, а ўкраінскі — хуткую вясну
2 лютага ў ЗША адзначаюць Дзень сурка — у гэты дзень назіраюць за гэтым звярком і прадказваюць надвор’е па яго паводзінах.
Знакаміты сурок Філ з гораду Панксатоні ў амерыканскім штаце Пенсільванія прадказаў, што зіма ў рэгіёне будзе працягвацца яшчэ шэсць тыдняў. Выйшаўшы са сваёй нары і ўбачыўшы свій цень, сурок спужаўся яго — згодна з традыцыяй гэта азначае, што жывёла прагназуе працяг зімы, пішуць замежныя СМІ.
Дзень сурка адзначаюць у ЗША 2 лютага. Калі жывёла не бачыць свайго ценю, то гэта азначае, што неўзабаве прыйдзе вясна.
Тым часам у Кіеўскім заапарку ролю суркоў сёння выканала скунс Агнеса. Супрацоўнікі звярынца выманілі яе з нары, а за ёй выйшлі іншыя скунсы. Звяркі не былі соннымі і выглядалі бадзёра. Лічыцца, што гэта прыкмета ранняй вясны.
А сурок Цімко з Харкаўскай біялагічнай станцыі на базе мясцовага ўніверсітэту сам выйшаў з нары з-за цёплага надвор’я і супрацоўнікам нават не давялося яго будзіць. Ён не ўбачыў свайго ценю і таму лічыцца, што вясна прыйдзе не раней, чым праз шэсць тыдняў.