"Амікрон" выяўлены ў 23 дзяржавах свету — СААЗ

Эксперты СААЗ не лічаць эфектыўнай поўную забарону на перамяшчэнне турыстаў / Reuters​
Эксперты СААЗ не лічаць эфектыўнай поўную забарону на перамяшчэнне турыстаў / Reuters​

Новы штам COVID-19 "амікрон" знойдзены ў грамадзян 23 краін свету, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на гендырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдраса Адханома Гебрэесуса.

Арганізацыя лічыць рост колькасці захворванняў "надзвычай экстрэмальным" і чакае, што колькасць краін, дзе выяўлены "амікрон", будзе расці. Пры гэтым эксперты СААЗ не лічаць, што татальная забарона на перамяшчэнне турыстаў дапаможа спыніць распаўсюд новага штаму.

У Беларусі, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, гэтага варыянту каранавіруса яшчэ няма.

Як паведамляла Еўрарадыё, СААЗ абазначыла штам каранавіруса B.1.1.529, выяўлены на поўдні Афрыкі, грэцкай літарай "амікрон". Паводле ацэнкі СААЗ, у гэтай разнавіднасці — "вялікая колькасць мутацый, некаторыя з якіх выклікаюць занепакоенасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі