Андрэй Апановіч сышоў са "Старога Ольсы"

Бубнач, дудар і вакаліст беларускага гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" Андрэй Апановіч пакінуў каманду. Тлумачыць прычыны такога рашэння музыка не пажадаў, піша сайт Tuzin.fm:

"Так, я сышоў з гурта "Стары Ольса", прычыны тлумачыць не хачу, магу сказаць хіба, што гэта ніяк не звязана з маім гуртом Litvintroll".

У гурце Андрэй цягам 15 гадоў граў на ўдарных, блок-флейце і дудзе а таксама спяваў. Музыка ўжо аднойчы сыходзіў са "Старога Ольсы"у 2012 годзе, але неўзабаве вярнуўся.

Найбліжэйшы выступ цяпер ужо адзінага гурта Андрэя Апановіча Litvintroll адбудзецца на "Фэсце вясновага раўнадзенства", які пройдзе ў мінскім клубе Re: public 22 сакавіка.

Тым часам "Стары Ольса" абвясцілі пра пошук бубнача. 

Фота: budzma.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі