Андрэй Арамнаў атрымаў першы медаль пасля вяртання ў спорт

Андрэй Арамнаў атрымаў першы медаль пасля вяртання ў спорт

Беларус Андрэй Арамнаў атрымаў “срэбра” на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Батумі. У вагавай катэгорыі да 109 кг ён паказаў вынік 411 кг (190 у рыўку і 221 ў штуршку).

Такі паказнік з’яўляецца рэкордам для Беларусі ў дваябор’і пасля ўвядзення новых вагавых катэгорыяў Міжнароднай федэрацыяй цяжкай атлетыкі. Таксама Арамнаў абнавіў рэкорды краіны ў рыўку і штуршку.

Залаты медаль атрымаў Сімон Марцірасян з Арменіі — 427 кг, у бронза ў расіяніна Радзівона Бачкова — 410 кг.

Для Арамнава ўзнагарода на чэмпіянаце Еўропы стала першай пасля вяртання ў спорт. Летась спартсмен аднавіў міжнародную кар’еру на чэмпіянаце свету і заняў там 9 месца. Раней у 2016 годзе ён абвяшчаў пра сыход са спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі