Андрэй Касціцын пачаў выступаць за аматарскую каманду "Сталіца"
Андрэй Касціцын гуляе за "Сталіцу" / vk.com/sportclubhockey
Вядомы беларускі хакеіст Андрэй Касціцын пачаў выступаць за аматарскую каманду "Сталіца". Яна ўдзельнічае ў чэмпіянаце горада Мінска. Нападаючы ў двух матчах набраў 6 (3+3) ачкоў. Як адзначае belarushockey.com, афіцыйна пра завяршэнне прафесійнай кар'еры Касціцын не аб'яўляў.
Андрэю Касціцыну 37 гадоў. Ён — былы гулец нацыянальнай зборнай Беларусі, выступаў у НХЛ, КХЛ, у еўрапейскіх чэмпіянатах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.