Андрэй Касціцын стаў гульцом "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада

Андрэй Касціцын стаў гульцом ХК "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада. Пагадненне з беларускім хакеістам разлічанае на два гады, паведамляе прэс-служба расійскага клуба.

Касціцыну 30 гадоў. У мінулым сезоне форвард выступаў за чалябінскі "Трактар" і "Сочы". У 50 матчах набраў 35 ачкоў (13+22). Раней Андрэй Касціцын паспяхова выступаў у НХЛ. Таксама ён гулец нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі.

Фота: hctorpedo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі