Андрэй Мезін сышоў з трэнерскага штабу зборнай Беларусі па хакеі

Андрэй Мезін сышоў з трэнерскага штабу зборнай Беларусі па хакеі

Андрэй Мезін сышоў з трэнерскага штабу зборнай Беларусі па хакеі. Здарылася гэта пасля адстаўкі галоўнага трэнера Дэйва Льюіса. Дапамагаць выконваючаму абавязкі галоўнага трэнера Сяргею Пушкову будуць Міхаіл Захараў, Вячаслаў Гусаў і Андрэй Кудзін.

Мезін у трэнерскім штабе адказваў за працу з брамнікамі. На чэмпіянаце свету ў Даніі беларуская зборная тройчы прайграла з агульным лікам 2:17. Шмат прапусцілі ўсе тры брамнікі: Міхаіл Карнавухаў, Іван Кульбакоў і Віталь Трус. Ад каментароў пра прычыну сыходу Мезін адмаўляецца, інфармуе БЕЛТА.

9 траўня зборная Беларусі згуляе са швейцарцамі, пачатак у 17:15.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі