Андрэя Скабелку звольнілі з пасады галоўнага трэнера "Авангарда"
Беларус Андрэй Скабелка звольнены з пасады галоўнага трэнера хакейнага клуба "Авангард", піша "Прессбол".
У тлумачэнні прэс-службы гаворыцца, што клуб спадзяваўся на працяглую і плённую супрацу з беларускім спецыялістам. "Аднак на дадзены момант як заўзятараў, так і кіраўніцтва клуба не задавальняюць ні якасць гульні, ні становішча каманды ў турнірнай табліцы", — дадае прэс-служба омскай каманды.
"Авангард" цяпер займае пятае месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі КХЛ і лідзіруе ў дывізіёне Чарнышова. У апошніх сямі матчах рэгулярнага чэмпіянату КХЛ клуб атрымаў толькі дзве перамогі.
Скабелка ўзначаліў омскую каманду мінулым летам.