Андрэй Тур: “У мяне касцюм ад Armani”
Чыноўнікі расказалі Еўрарадыё, што знаходзіцца ў іх шафах. У Мікалая Чаргінца — тры касцюмы Гомельскай фабрыкі, у Сяргея Гайдукевіча — касцюмы замежных фірмаў, у Эдуарда Нарышкіна — навагрудская і “Камінтэрнаўская” вопратка. “Каб хоць начальнікі хадзілі ў касцюмах беларускай вытворчасці”, - сказаў Аляксандр Лукашэнка, прымяраючы касцюм падчас выставы “Беллегпраму” на жодзінскай швейнай фабрыцы “Світанак”. На жаль, касцюм гэты прэзідэнту не спадабаўся – сеў не так.
А ў што апранаюцца нашыя чыноўнікі і начальнікі? З такім пытаннем Еўрарадыё звярнулася да саміх службоўцаў і прымусіла іх зазірнуць ва ўласныя шафы.
“Зараз пайду зірну, што ў мяне за касцюм вісіць”, - намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур ведае марку толькі аднаго свайго касцюма – выходнага. Усе астатнія яму выбірае жонка:
Андрэй Тур: “У мяне ёсць адзін тыпу Armani. Гэта я дакладна ведаю. Ну, гэта на якую-небудзь вечарыну, на свята схадзіць, у тэатр, у філармонію. Праўду кажучы, гэтай справай звычайна займаецца мая жонка, якая дамаўляецца, і мы туды едзем. Нават не ведаю, дзе, як і што”.
Касцюм, што вісеў у шафе спадара Тура аказаўся ад галандскай фірмы “Mexx”. Можа быць, намеснік міністра такі непераборлівы ў адзенні, таму што габарыты мае стандартныя – 52 памер пры росце 182.
А вось на дэпутата Мікалая Чаргінца, з яго 60-м памерам, касцюм замежнай вытворчасці падабраць цяжка. Там амаль не шыюць такіх вялікіх. Таму даводзіцца купляць айчыннае, у прыватнасці – Гомельскай фабрыкі:
Мікалай Чаргінец: “Замежных у мяне няма. Я выбачаюся, я зараз пагляджу, у мяне тут у шафе вісіць нейкі касцюм, можа, замежны. Раптам я хлушу. Та-а-ак… гэта гомельскі, гэта гомельскі. Зараз яшчэ адзін зірну — і здыму пытанне. У кабінеце павінна вісець таксама пару касцюмаў у залежнасці ад сітуацыі. Так! Гомельскі”.
Такія ж мажныя габарыты і ў старшыні “Беллегпраму” Эдуарда Нарышкіна. Але яго насіць айчынныя касцюмы абавязвае не толькі памер таліі, але і пасада, якую ён займае. Гаворыць памочніца Эдуарда Нарышкіна Наталля Дырман:
“Як прадстаўнік беларускай лёгкай прамысловасці ён носіць толькі нашыя айчынныя касцюмы. Ён носіць касцюмы Навагрудскай швейнай фабрыкі, “Камінтэрну”. Канечне, яго памерная група больш рэдкая. Але даволі часта ён мяняе касцюмы. Таму што ён у нас чалавек малады, сімпатычны, энергічны. Таму ён апрануцца любіць. Мінімум, касцюмы 2-3 ў год ён купляе”.
А вось лідэр ліберал-дэмакратаў Сяргей Гайдукевіч апранаецца ў адзенне толькі замежных фірмаў:
“Купляю на рынках. І ў “Люстэрку”, і ў “Паркінгу” быў. Вось там бяру касцюмы. Фірмы добрыя, замежныя. На жаль, нашых айчынных касцюмаў я на сябе падабраць не магу. Гэта іншая форма, тое, як ён сядзіць на чалавеку”.
Старшыня “Беллегпраму” неяк зазначыў, што шмат хто з беларускіх чыноўнікаў апранае замежнае адзенне не з-за адсутнасці выбару, а з-за таго, што купляюць тое, што пад руку патрапіць. Гэта дакладна тычыцца і дэпутата Сяргея Касцяна:
“Што купіў, тое і нашу. Усё беларускае. Зайшоў у краму, падабаецца мне кашуля – купіў, апрануў і нашу. Падабаюцца пантофлі – абуў і нашу. А чые гэта фірмы і хто гэта робіць, мяне ніколі не хвалявала. У асноўным я купляю ў ГУМе і “На Нямізе”.
Мабыць, самае важнае — адчуваць сябе ўпэўнена, тады і любы касцюм на сабе спадабаецца, як, да прыкладу, Сяргею Гайдукевічу:
“У мяне 54-56 памер, рост 184. Мужчына, як гэта кажуць, у росквіце сілаў”.
Відэа, як Лукашэнка прымярае касцюм.
Фота naviny.by