Анджаліна Джалі ў крытычным стане? (фота)
Шматлікія заходнія таблоіды паведамляюць, пра пагаршэнне здароўя Анджаліны Джалі. Журналістаў шакаваў знешні выгляд зоркі, якая апошні раз з’явілася на публіцы падчас прэм’еры мультфільма “Кунг-фу Панда 3”, паведамляе выданне News Everyday.
На думку журналістаў зорка схуднела ажно да 39 кілаграмаў праз праблемы са сваім мужам Брэдам Пітам. Джалі нібыта раўнуе яго да некалькіх акцёрак, з якімі ён у апошні час працаваў. З-за гэтага яна галадае, а сам Піт пагражае жонцы разрывам адносінаў, паведамляюць неназваныя крыінцы.
Партал Gossip Cop, які правярае інфармацыю апублікаваную ў жоўтай прэсе, паведамляе, што звесткі пра развод пары — не больш, чым здагадкі журналістаў.
“Анджаліна Джалі зусім не знаходзіцца ў крытычным стане і не збіраецца разыходзіцца з Брэдам Пітам. Відаць, у бульварнай прэсы скончыліся тэмы для скандалаў”, — пішуць аўтары Gossip Cop.