Анджэй Дуда: з вайсковага гледзішча Беларусь — адна краіна з Расіяй
Беларусь не з'яўляецца "асобнай ад Расіі краінай" з вайсковага гледзішча, заявіў польскі прэзідэнт Анджэй Дуда. Заява прагучала для журналістаў перад пачаткам другога дня саміту NATO ў Мадрыдзе.
Польскі прэзідэнт адзначыў прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі, што фактычна зрабіла Беларусь чарговай расійскай вайсковай акругай.
Разам з тым Дуда мяркуе, што Беларусь не будзе афіцыйна ўступаць у расійскую вайну супраць Украіны.
Ён згадаў што ў беларускіх лякарнях лекуюцца расійскія вайскоўцы — гэтак афіцыйны Мінск дапамагае расійскаму войску. "Але не думаю, што беларускія ўлады і беларускае грамадства ўсё ж вырашаць уступіць у гэтую вайну", — заявіў прэзідэнт Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.